У «Акадэміі паслядыпломнай адукацыі» выдадзена кніга «Метадычны летнік настаўнікаў фізікі: 20 гадоў гісторыі». Яе складальнікі А.Э. Плятнеў і А.Г. Сугакевіч. Кніга выйшла пад рэдакцыяй прафесара кафедры «Педагогікі і менежмента адукацыі» М.І. Запрудскага.
Дадзеная кніга ― гэта рэтраспектыўны аповед пра ўнікальную адукацыйную падзею: метадычны летнік настаўнікаў. Пад час летніка адбываецца павышэнне кваліфікацыі ўдзельнікаў праз іх актыўны ўдзел у пазнавальнай, рэфлексіўнай і праектнай дзейнасці ў межах спецыяльна створанага матывуючага адукацыйнага асяроддзя. Гэта асяроддзе спрыяльнае для ўзбагачэння ўласнага вопыту настаўнікаў прагрэсiўнымi педагагiчнымi iдэямi, сродкамі, тэхналогіямі, для іх творчай самарэалiзацыi. . Прыведзеныя апісанні заняткаў, пазакласных мерапрыемтсваў прадстаўлены так, якімі іх убачылі самі ўдзельнікі.
Матэрыялы кнігі будуць карыснымі для метадыстаў і настаўнікаў адукацыйных устаноў розных тыпаў. |